БЕЛ Ł РУС

Кіроўца мае права не ехаць, пакуль усе не надзенуць маскі. У Брэсце зробяць больш жорсткім масачны рэжым

5.10.2021 / 14:24

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў БелТА кіраўнік КУП «Брэсцкі грамадскі транспарт» Ігар Царук.

Кіроўцы ў пазапікавы час маюць права заглушыць рухавік і аб'явіць, што транспарт далей не паедзе, пакуль усе не надзенуць маскі. Гэта павінна, на думку чыноўніка, прымусіць нядобрасумленных пасажыраў выконваць масачны рэжым, каб не зрываць графік руху.

Таксама за выкананнем масачнага рэжыму будуць сачыць кантралёры. Пры адсутнасці СІА пасажыра папросяць выйсці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула