БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя распрацавала комплекс практыкаванняў для тых, хто перахварэў на кавід

6.10.2021 / 8:17

Nashaniva.com

Практыкаванні рэкамендуецца выконваць два-тры разы на дзень праз гадзіну пасля прыёму ежы.

Зыходнае становішча — седзячы на ​​стуле. Колькасць паўтораў — чатыры-шэсць разоў (у залежнасці ад самаадчування). Неабходна павольна рабіць неглыбокі ўдых носам, а выдыхаць — праз складзеныя ў трубачку вусны. У выпадку стомленасці можна рабіць паўзы для адпачынку.

Пры выкананні дыхальнай гімнастыкі варта кантраляваць самаадчуванне.

Спецыялісты нагадваюць тры прынцыпы паводзінаў пры аднаўленні пасля каранавіруса. Важна не ўпадаць у стан трывогі, звяртацца да доктара, калі вас турбуе самаадчуванне. Акрамя таго, аднаўленне трэба праводзіць паступова, паэтапна нарошчваючы тэмп і нагрузку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула