БЕЛ Ł РУС

Шайгу: У Беларусі ствараюцца два сумесныя вучэбныя цэнтры ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны

6.10.2021 / 14:14

Nashaniva.com

Пра гэта міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу паведаміў, падводзячы вынікі сумесных вучэнняў «Захад-2021».

«У ходзе вучэнняў праверылі функцыянаванне ствараемых на тэрыторыі Беларусі двух вучэбна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі спецыялістаў Ваенна-паветраных сіл і СПА, а таксама арганізацыю баявога дзяжурства ў Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — сказаў Шайгу.

Раней паведамлялася, што на тэрыторыі Беларусі будзе функцыянаваць адзін навучальны цэнтр для сумеснай падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў, а два цэнтры будуць створаныя ў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула