БЕЛ Ł РУС

Памер пенсій зменшыўся

21.07.2009 / 14:38

Nashaniva.com

У чэрвені сярэдні памер пенсіі, прызначанай органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склаў 391 тыс. рублёў.

У чэрвені гэтага года рэальны памер пенсіі ў Беларусі (скарэктаваны з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшыўся на 1,2% у параўнанні з чэрвенем мінулага года і на 0,4% — у параўнанні з маем 2009‑га.

Паводле звестак Белстата,

у чэрвені сярэдні памер пенсіі, прызначанай органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склаў 391 тыс. рублёў,
або 116,7% ад велічыні сярэднедушавага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце склаў 409,3 тыс. рублёў, па інваліднасці — 361,4 тыс. рублёў, у сувязі са стратай кармільца — 244,4 тыс. рублёў, сацыяльнай пенсіі — 182 тыс. рублёў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула