БЕЛ Ł РУС

Улады Германіі расследуюць датычнасць Лукашэнкі да перавозкі нелегальных мігрантаў у ЕС

10.10.2021 / 10:01

Nashaniva.com

Улады Германіі расследуюць магчымае дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да перавозкі нелегальных мігрантаў у Германію. Пра гэта паведаміла ў нядзелю газета Bild am Sonntag са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Германскія следчыя лічаць, што «з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкі мігрантаў» Лукашэнка нібыта «хоча шантажаваць Еўропу з мэтай зняцця санкцый» з Мінска. З пачатку жніўня гэтага года праз Беларусь у Нямеччыну (праз тэрыторыю Польшчы) нелегальна дабраліся амаль 4 тысячы замежнікаў, з іх толькі за першы тыдзень кастрычніка — 1183. Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра сірыйцаў і іракцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула