Звяртайцеся да нас па-беларуску!
даслана на сайт
Прыватны бізнэс зрэагаваў на заявы міністра культуры Паўла Латушкі падчас З'езду беларусаў свету.
Паведамленне міністра культуры Паўла Латушкі пра перавод справаводства Міністэрства культуры на беларускую мову ўжо абляцела беларускія медыі і парадавала нацыянальна арыентаваных суайчыннікаў.
Яшчэ больш цешыць той, што тэндэнцыю падтрымаў прыватны бізнэс. Так, на сайце мінскай юрыдычнай фірмы «ЮрЗнак» на гэтым тыдні з'явілася адмысловая прапанова замаўляць юрыдычныя паслугі па-беларуску, больш таго, на беларускамоўныя замовы прадастаўляюцца зніжкі.
Сфера паслуг b2b на сённяшні дзень фактычна цалкам расейскамоўная, што абумоўлена попытам і мовай пераважнай большасці нарматыўнах дакументаў. Амаль такая ж сітуацыя і ў сферы дзяржаўнага кіравання.
Адна ж з першасных задач на шляху да беларускай мовы як мовы дзяржаўнай дэ-факта – увесці яе ў сферу ўжывання дзяржаўнага кіравання, бізнэсу і навучання.
То ідэі не новыя, агучаныя, у тым ліку, у Стратэгіі развіцця беларуская мовы ў ХХІ стагоддзі, распрацаванай Таварыствам беларускай мовы. Але гэта ідэі, якія пакуль належна не рэалізаваныя. Менавіта таму паведамленні міністра культуры і мінскіх юрыстаў радуюць і абнадзейваюць.
Невядома, калі будуць рэалізаваны амбітныя планы міністра культуры і колькі беларускамоўных замоў атрымаюць ТАА «ЮрЗнак», але дакладна вядома,
што без такіх вялікіх і малых крокаў беларуская Беларусь немагчымая.
Размаўляйце, замаўляце, пытайце па-беларуску! Будзьма беларусамі! Паспрабуйце, Вам спадабаецца.