БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Латвіі здаў станоўчы экспрэс-тэст на кавід

14.10.2021 / 12:33

Nashaniva.com

У сераду вечарам прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс вярнуўся са Швецыі і зрабіў экспрэс-тэст на Covid-19. Вынік станоўчы. Сёння Левітс мае намер здаць ПЛР-тэст, паведамляе Delfi.

З-за станоўчага выніку экспрэс-тэста Левітса адменена яго сустрэча з новым прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам. Левітс асабіста патэлефанаваў эстонскаму лідару.

Тым не менш, візіт Карыса ў Латвію не адменены. Яго прыме кіраўнік Сейма Інара Мурніеце.

Увесну Левітс прышчапіўшыся вакцынай Astra Zeneca.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула