БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 2052 выпадкі каранавіруса

14.10.2021 / 15:19

Nashaniva.com

У аўторак паведамлялася пра 2038 выпадкаў, у сераду пра 2060.

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксаваныя 2052 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1725 чалавек.

Агулам з пачатку пандэміі — 565 тыс. 865 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 539 252.

За ўвесь час памерлі 4353 чалавекі (17 за суткі).

За мінулыя суткі выканана 41 952 тэсты.

Больш за 2 491 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, больш за 1 млн 807 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула