БЕЛ Ł РУС

У Мінску закрываецца большасць буцікоў

22.07.2009 / 13:12

Nashaniva.com

Нягледзячы на велізарныя зніжкі, яны не вытрымліваюць канкурэнцыі з іншымі аб’ектамі гандлю.

Нягледзячы на велізарныя зніжкі, яны не вытрымліваюць канкурэнцыі з іншымі аб’ектамі гандлю.

У Мінску закрываецца большая частка буцікоў. Аб гэтым паведаміла 22 ліпеня на прэс‑канферэнцыі начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова.

Паводле яе слоў, гэта адбываецца нягледзячы на скідкі, якія дасягаюць 50—70% і больш. Нават пры сённяшніх цэнах буцікі не вытрымліваюць канкурэнцыі з іншымі аб’ектамі гандлю, якія рэалізуюць «вялікую колькасць тавараў» адначасова (як, напрыклад, гандлёвы цэнтр «Карона», «Модны мол» і іншыя).

З‑за масавага закрыцця буцікаў Камарова не змагла адказаць, колькі іх працуе ў Мінску, аднак прызнала, што яны прадаюць «больш сучасныя» рэчы, чым на рынках.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула