БЕЛ Ł РУС

Сейм Польшчы прагаласаваў за выдварэнне нелегальных мігрантаў

15.10.2021 / 08:20

Nashaniva.com

Новаўвядзенне дазваляе польскім уладам пакідаць без разгляду хадайніцтва аб прытулку, пададзенае пасля незаконнага перасячэння мяжы, калі заяўнік не прыбыў з небяспечнай зоны, паведамляе Deutsche Welle.

Reuters.com

Польскі парламент у чацвер, 14 кастрычніка, прагаласаваў за легалізацыю выгнання мігрантаў на мяжы. Змены ў закон прадугледжваюць, што незаконныя мігранты, затрыманыя на месцы, павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Акрамя таго, новаўвядзенне дазваляе польскім уладам пакідаць без разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, пададзенае пасля незаконнага перасячэння мяжы, калі заяўнік не прыбыў наўпрост з зоны, дзе яго жыццё або свабода знаходзіліся пад пагрозай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула