БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1981 пацыент з COVID-19

17.10.2021 / 12:56

Nashaniva.com

Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі на 17 кастрычніка склала 571 987, за апошнія суткі выяўлены 1981 хворы, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Усяго ў беларускіх лабараторыях праведзена 9 116 950 тэстаў на COVID-19, з гэтага ліку за апошнія суткі — 40 500 тэстаў.

Выпісаныя з медустаноў 545 245 пацыентаў з раней устаноўленым дыягназам COVID-19. За суткі ачунялі 2173 чалавекі. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 4402 хворых. За суткі — 16.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула