БЕЛ Ł РУС

Юры Азаронак узначаліў тэлеканал Таварыства глухіх

22.07.2009 / 15:30

Nashaniva.com

Той самы адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, аўтар скандальна вядомага фільма «Дзеці хлусні».

Адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, аўтар скандальна вядомага фільма «Дзеці хлусні» Юры Азаронак цяпер працуе дырэктарам новага тэлеканалу — «Жест‑ТВ», заснаваным грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства глухіх».

фота telegraf.by

‑ Гэта добры, сямейны, спакойны, пазнавальны канал, які толькі пачынае сваё вяшчанне праз мінскую кабельную сетку, — распавёў www.udf.by тэлевізійны дзеяч, вядомы з cваіх адыёзных фільмаў. З яго слоў на тэлеканале для глухіх не абыходзіцца без палітыкі:

‑ Мы апавядаем пра ўсё тое добрае, што робіцца ў нашай дзяржаве.
Аснову ж эфіру складаюць — тэлесерыялы, мультфільмы, пазнавальныя праграмы, якія суправаджаюцца субтытрамі ці перакладам з дапамогай жэстаў.

Датычна ж сваёй асабістай пазіцыі адзін з галоўных прэзідэнцкіх прапагандыстаў зазначыў:

‑ Я ніколі не змяняю сваіх перакананняў.

Нагадаем, што летам 2008 году Юрыя Азаронка звольнілі з пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі «за учынак, які несумяшчальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе». Ён ўзначальваў беларускую дэлегацыю на фестывалю «Еўрабачанне‑2008». Кажуць, што ён тады так растроіўся пасля няўдалага выступу Руслана Алехно, што адмовіўся ехаць з дэлегацыяй у Мінск.

Сяргей Нятрэба, udf.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула