БЕЛ Ł РУС

Французскі пасол вымушана пакінуў Мінск. Яго папрасілі беларускія ўлады

17.10.2021 / 21:11

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Нашай Нівы, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Мінск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Пасол у 2020 годзе перадаў Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.

Па дадзеных Agence France Presse, пасла папрасіла з'ехаць беларускае міністэрства замежных спраў. Ён павінен быў пакінуць краіну да 18 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула