БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі

18.10.2021 / 13:1

Nashaniva.com

У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

У тым ліку гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемствах, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі, паведамляе Мінздароўя.

Загад падпісаны з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Таксама ўнесены змяненні ў графік працы паліклінік Мінска і ў рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула