БЕЛ Ł РУС

Беларускія кампаніі падалі пазовы да Рады ЕС, каб іх выключылі з санкцыйных спісаў

18.10.2021 / 13:13

Nashaniva.com

МАЗ, БЕЛАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазоў да Рады Еўрасаюза. Яны патрабуюць, каб скасавалі ўведзеныя ЕС супраць іх санкцыі.

Пра гэта паведамляецца ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Беларускія кампаніі дамагаюцца адмены рашэнняў Рады Еўрасаюза, якімі іх ўключылі ў санкцыйныя спісы. Пазовы зафіксавалі ў канцы жніўня — пачатку верасня.

У канцы чэрвеня Рада ЕС зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны закрануць вядучых экспартных галін: калійнай, нафтаперапрацоўчай, а яшчэ тытунёвай. Але фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС у гэтых кірунках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула