БЕЛ Ł РУС

Каля польскай мяжы знайшлі цела мужчыны

22.10.2021 / 20:24

Nashaniva.com

Раніцай памежны патруль у лясным комплексе пад вёскай Кусцінцы ў Падляскім ваяводстве знайшоў труп мужчыны. Гэта раён прымежнай зоны, піша Onet.

Вёска знаходзіцца ў Сакольскім павеце і ў закрытай зоне на польска-беларускай мяжы. Памежнікі, якія ў гэтым месцы патрулявалі раён, адразу пасля выяўлення цела мужчыны, паведамілі паліцэйскім.

— Цяпер працягваюцца працэсуальныя і апазнавальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі паліцыі пад наглядам пракурора, — сказаў прадстаўнік паліцыі.

На гэты момант паліцэйскія не знайшлі ў цела дакументаў, таму цяжка высветліць, кім быў мужчына і як ён апынуўся на гэтай лясістай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула