БЕЛ Ł РУС

На «Гродна Азоце» работнікам, якія пройдуць вакцынацыю ад кавіду, заплацяць па 250 рублёў

27.10.2021 / 11:04

Nashaniva.com

Прэмію абяцаюць тым супрацоўнікам, хто прышчэпіцца да 3 снежня.

Пра ўмовы і тэрміны вакцынацыі супрацоўнікам «Гродна Азота» расказаў на аператыўнай нарадзе намеснік гендырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук, паведамляе «Гродненский химик».

Ён зазначыў, што прэмія за вакцынацыю 250 рублёў будзе выплачаная тым работнікам, якія зробяць прышчэпку да 58-годдзя «Азоту», якое святкуецца 3 снежня.

Таксама ў перыяд правядзення прышчэпачнай кампаніі пад увагай кіраўніцтва будзе актыўнасць кіраўнікоў падраздзяленняў, паколькі самае галоўнае пытанне для прадпрыемства, паводле Барсука, — «бесперабойная праца вытворчасці, якая наўпрост залежыць ад здароўя і працаздольнасці супрацоўнікаў».

У Віцебскай вобласці прафсаюзы ініцыююць заахвочванне работнікаў за вакцынацыю ад СOVID-19

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула