Алена Богдан стала галоўным доктарам Мінска
Алена Богдан узначаліла камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Богдан была першым намеснікам міністра аховы здароўя, яна таксама кіраўнік Беларускага саюза жанчын, уваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі на зменах у Асноўны закон краіны. Богдан падчас электаральнай кампаніі 2020 года была даверанай асобай Лукашэнкі.
З лістапада 2020 года камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ўзначальвала Жанна Казачонак — былы галоўны доктар 11-й бальніцы.