БЕЛ Ł РУС

Ці гатовыя камуністы сысьці ў падпольле?

21.07.2006 / 18:08

Апытваў Зьміцер Панкавец

На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах камуністы з ПКБ зарэкамэндавалі сябе як адданыя змагары супраць самадзяржаўя. Гэта не магло падабацца ўладам, якія неўзабаве зыніцыявалі гэтак званы аб’яднаўчы зьезд КПБ і ПКБ.

На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах камуністы з ПКБ зарэкамэндавалі сябе як адданыя змагары супраць самадзяржаўя. Гэта не магло падабацца ўладам, якія неўзабаве зыніцыявалі гэтак званы аб’яднаўчы зьезд КПБ і ПКБ. Праўладныя камуністы закідвалі калякінцам партнэрскія дачыньні з партыямі і арганізацыямі правага толку. Сапраўды, цяпер ужо нікога ня дзівяць добрыя адносіны між ПКБ і ПБНФ. Камуністы сталі цесна зьвязаныя зь беларускім нацыянальным рухам, як некалі было ў Заходняй Беларусі з КПЗБ.

У зьвязку з суботнім зьездам Міністэрства юстыцыі імаверна можа ліквідаваць ПКБ, дык ці гатовыя камуністы сысьці ў падпольле, як гэта было з КПЗБ? З такім пытаньнем «НН» зьвярнулася да дзеячаў камуністычнага руху.

Віктар Капульцэвіч, былы старшыня барысаўскага гарвыканкаму: «Канечне! Можа, каму і здаецца, што нас ніхто чапаць ня будзе, але я ня маю з гэтай нагоды ілюзій, бо тады навошта ўладам быў трэба той зьезд? У нас у Барысаве з ПКБ ня выйшаў ніводзін чалавек, хоць сяброўства ў нашай партыі пагражае людзям звальненьнем. Будзем працаваць у падпольлі: іншага выбару ў нас не застаецца».

Дзьмітры Яненка, лідэр камсамолу: «Будзем працаваць у любых умовах, хоць, зрэшты, ніякіх падставаў ліквідоўваць нашу партыю няма. На зьезьдзе КПБ удзельнічалі толькі два былыя сябры ПКБ, якія ўжо былі выключаны з партыі. Мы зьбіраемся дзейнічаць як легальная структура, але, калі нас урэшце ліквідуюць, то гэта будзе горш найперш для ўладаў. Камуністы ўмеюць працаваць у падпольлі».

Сяргей Возьняк, галоўны рэдактар газэты «Товарищ»: «Пакуль што не стаіць пытаньне аб ліквідацыі, бо аб’яднаўчы зьезд адбыўся толькі фармальна, а фактычна там было ўсяго некалькі сяброў ПКБ».

Валер Ухналёў, сакратар ПКБ : «Гатовыя, хоць ня думаю, што гэта спатрэбіцца».

Іван Акінчыц, прафэсар, доктар філязофскіх навук, Берасьце :

«Гатовыя. Кропка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула