БЕЛ Ł РУС

У жыхара Чавусаў знайшлі «лішнія» 500 тысяч рублёў

29.10.2021 / 14:11

Nashaniva.com

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Крычаўскага раёна зацікавілася былым іпэшнікам, які раней займаўся тэхабслугоўваннем і рамонтам аўто, а затым заснаваў кампанію продажу аўтазапчастак.

Вядома, што мужчына купляў за мяжой дарагія тавары, кошт якіх перавышаў выручку.

Акрамя гэтага, падатковая знайшла і іншыя падазроныя дзеянні: «З'яўляючыся службовай асобай суб'екта гаспадарання, неаднаразова ўносіў наяўныя грашовыя сродкі на разліковы рахунак арганізацыі ў якасці пазык. Акрамя таго, ім перададзеныя грашовыя сродкі ў буйным памеры па дамове захоўвання іншай фізічнай асобе».

У выніку выдаткаў аказалася больш, чым даходаў, на 500 тысяч рублёў. Цяпер мужчына павінен заплаціць у бюджэт 80,4 тысячы рублёў падаходнага падатку.

«У сувязі з нявыплатай вылічанай сумы падатку ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін спагнанне праводзіцца ў прымусовым парадку. Акрамя таго, плацельшчык абмежаваны ў праве кіравання механічным транспартным сродкам, у праве выезду за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і наведвання ігральных устаноў», — гаворыцца ў паведамленні МПЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула