БЕЛ Ł РУС

«Кароў рэжуць і сплаўляюць у Расію». У КДК расказалі, што меў на ўвазе Лукашэнка

29.10.2021 / 18:44

Nashaniva.com

Праз тыдзень пасля заявы Лукашэнкі КДК раскрыў схему скупкі буйной рагатай жывёлы ў Гомельскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба ведамства, арганізатарам схемы стаў кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі Лоеўскага раёна.

Мужчына, найбуйнейшы скупшчык жывёлы ў вобласці, зарэгістраваў у Расіі, Хойніках і Брагінскім раёне некалькі суб'ектаў гаспадарання на імя падстаўных асоб. З 2019 года праз іх ён скупіў каля 13 тысяч галоў жывёлы на суму большую за 10 мільёнаў рублёў. Быдла па фіктыўных дакументах з мінімальнай нацэнкай ён прадаваў падкантрольнай фірме ў Расіі.

Такім чынам кіраўнік фермерскай гаспадаркі не даплаціў падаткаў на 511 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Нагадаем, 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гомельскай вобласці па начах рэжуць кароў і прадаюць у Расію.

«Не дай бог ты мне не вылавіш гэтую мярзоту на працягу двух тыдняў! Расперазаліся, далей няма куды!» — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула