БЕЛ Ł РУС

Макруха на «Трактары» + фотарэпартаж

24.07.2009 / 12:17

Nashaniva.com

У чацвер матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім МТЗ-РІПА і данецкім «Металургам» быў спынены на 12-й хвіліне гульні і адноўлены толькі цераз гадзіну.

У чацвер матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім МТЗ-РІПА і данецкім «Металургам» быў спынены на 12-й хвіліне гульні і адноўлены прыкладна цераз гадзіну.

Прычына ў моцнай залеве, што прайшла ў беларускай сталіцы, а дрэнажная сістэма стадыёна «Трактар» не дала рады вадзе.

Што да выніку матчу, то МТЗ-РІПА прайграла з лікам 1:2 (першы матч - 0:3) і выбыла з еўракубку.

Наогул учорашні дзень быў нешчаслівы для беларускага футболу, вылецелі з Лігі Еўропы ўсе нашыя прадстаўнікі: таксама мінскае «Дынама» і наваполацкі «Нафтан».

ул. інф., фота football.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула