БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце рагочуць з чарговага відэа, на якім косяць апалае лісце. У ЖКГ растлумачылі, чаму яны так робяць

4.11.2021 / 08:55

Nashaniva.com

У кастрычніку ўсё пачалося з Віцебска, пасля сітуацыя паўтарылася ў Слуцку і Барысаве.

Млын.by звярнуўся ў Барысаўскую ЖКГ, аказалася, што трымерамі косяць не лісце, а траву.

— Касцы не вінаватыя, што лісце не паспелі прыбраць. А свае абавязкі яны павінны выканаць, бо атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы, якую трэба зрабіць. Нам не прывыкаць да такога кшталту іроніі. Летась касцы таксама атрымалі заданне скасіць траву, але нечакана выпаў снег. Тады ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што яны снег косяць, — адказаў начальнік цэха Андрэй Казлоў.

Ён дадае, што прыбіраць лісце павінна ЖЭУ. Там карэспандэнтам сказалі, што ўборка лісця ажыццяўляецца два разы на тыдзень па графіку. Выданне робіць выснову, што арганізацыі не ўзгаднілі чаргу ўборкі лісця і пакосу травы. 

Застаецца незразумелым, навошта разам з травой касіць апалае лісце, а тым больш снег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула