БЕЛ Ł РУС

Беларусь адправіць у В'етнам гуманітарную дапамогу

5.11.2021 / 8:19

Nashaniva.com

Гэта вынікае з пастановы ўрада № 630, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

МНС

У склад дапамогі ўвайшлі медыцынскія ложкі, каталкі, рэанімацыйна-хірургічныя маніторы, блокі падачы медыцынскіх газаў, партатыўныя маніторы для пацыентаў, медыцынскія камбінезоны, а таксама аднаразовыя нестэрыльныя камбінезоны. Аб'ём гуманітарнай дапамогі складае больш за 850 тысяч рублёў.

Забяспечыць гуманітарную дапамогу павінны Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінпрам. 

У гэтым годзе Беларусь ужо дапамагала так Венесуэле і Кубе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула