БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: Золатавалютныя рэзервы дасягнулі 8,5 мільярда даляраў

5.11.2021 / 9:54

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада склалі 8 млрд 549,7 млн. даляраў ЗША. За кастрычнік ЗВР павялічыліся на $89,8 млн (на 1,1 працэнта) пасля зніжэння ў верасні на $36,8 млн даляраў, паведамляе Нацбанк.

Рост абумоўлены купляй Нацбанкам замежнай валюты на біржы, а таксама павелічэннем кошту манетарнага золата.

Пры гэтым у кастрычніку урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 175 млн. даляраў ЗША.

На 1 студзеня ЗВР павінны скласці не менш за 6,0 млрд. даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула