БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ліквідавалі дабрачынны фонд «Разам тут». Прычына — «палітычныя пасты»

6.11.2021 / 12:36

Nashaniva.com

Гомельскі абласны суд вырашыў ліквідаваць фонд «Разам тут». Гэты фонд дапамагаў людзям з інваліднасцю. У прыватнасці, валанцёры ставілі спектаклі разам з людзьмі з праблемамі зроку і слыху, з ДЦП, з сіндромам Даўна, у вазках. Раённая газета «Гродзенская праўда» паведамляе, што дырэктар фонду падтрымаў заяву Каардынацыйнай рады і асудзіў гвалт з боку сілавікоў.

Акрамя таго, па інфармацыі выдання, фонд у сацыяльных сетках публікаваў «палітычныя паведамленні, у тым ліку афішу і рэпартажы з некаконных акцый пратэсту».

Выданне заяўляе, што такая дзейнасць забаронена законам, таму суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі.

Як паведамляў Цэнтр прававой трансфармацыі ў жніўні, у Беларусі ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі больш за 160 некамерцыйных арганізацый. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула