БЕЛ Ł РУС

На дзіцячай пляцоўцы ў Мінску знайшлі авіябомбу

6.11.2021 / 14:17

Nashaniva.com

Усё здарылася сёння на вуліцы Брылеўскай каля дома па нумары 23. Будаўнік падчас работ у катлаване наткнуўся на невядомы прадмет. Аказалася, гэта авіяцыйная бомба вагой 250 кілаграмаў часоў Другой сусветнай вайны.

Людзей эвакуіравалі са двара. І на месца прыехалі сапёры выбуховатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС, прадстаўнікі Следчага камітэта і Міністэрства па надзвычайных спраў.

Бомбу вывезлі на палігон для знішчэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула