БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: На гэтым тыдні пахаладае

8.11.2021 / 13:03

Nashaniva.com

У наступныя суткі ў краіну пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот, піша БелТА.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны будзе кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы ад мінус 5 да +1. Удзень ад нуля да +5. У Мінску да +3.

У сераду, 10 лістапада, ноччу тэмпература будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да мінус 9 па паўднёвым усходзе. Удзень ад нуля да +6, па Брэсцкай вобласці да +8.

У чацвер уначы ад мінус 6 па паўднёвым усходзе да плюс 3 па паўночным захадзе, удзень — +2-8, па паўднёвым захадзе да +10.

У пятніцу, 12 лістапада, днём +4-10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула