БЕЛ Ł РУС

ДПК Беларусі: Перад польскімі загародамі на лініі мяжы знаходзяцца больш за 2 тысячы бежанцаў

8.11.2021 / 17:57

Nashaniva.com

Перад польскімі загародамі на лініі мяжы знаходзяцца больш за 2 тысячы ўцекачоў, уключаючы жанчын і дзяцей, піша беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.

«Нягледзячы на адсутнасць на той момант агрэсіўных дзеянняў з боку бежанцаў, замест спробы разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, польскія сілавікі задзейнічалі авіяцыю для аказання псіхалагічнага ціску. Акрамя таго, у дачыненні да людзей, якія шукаюць абароны, распыляўся слёзатачывы газ.

У адказ на неапраўданае прымяненне спецыяльных сродкаў частка бежанцаў перайшла да больш рашучых дзеянняў і пачала разбураць польскія загароды», — сцвярджае ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула