БЕЛ Ł РУС

Пагадненні аб размяшчэнні ў Беларусі двух вайсковых аб'ектаў Расіі падоўжаны на 25 гадоў

8.11.2021 / 18:6

Nashaniva.com

Пагадненні аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі двух расійскіх вайсковых аб'ектаў — вузла сувязі ВМФ у Вілейцы і радыёлакацыйнай станцыі ў Баранавічах — падоўжаныя на 25 гадоў, піша Interfax.

У Беларусі з 1995 года размешчаны два расійскія ваенныя аб'екты — 43-і вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі «Вілейка» і радыёлакацыйная станцыя «Волга», якая працуе ў складзе расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

20 кастрычніка ў Маскве кіраўнікі ваенных ведамстваў Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін падпісалі дакументы аб працягу тэрмінаў дзеяння пагадненняў аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі гэтых двух аб'ектаў. Тэрмін, на які падаўжаліся пагадненні, названы не быў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула