БЕЛ Ł РУС

Хакеры ўзламалі базу, дзе дакументуюцца ўсе ўезды і выезды праз мяжу, у тым ліку чыноўнікаў і сілавікоў

8.11.2021 / 20:19

Nashaniva.com

Хакеры ўзламалі базу, дзе нібыта дакументуюцца ўсе ўезды і выезды праз беларускую мяжу, у тым ліку чыноўнікаў і сілавікоў. Яны апублікавалі спіс паездак, як сцвярджаецца, самога Лукашэнкі, а таксама ягонага сына Віктара і ўсяго экіпажа «борта №1», супрацоўнікаў службы бяспекі.

Хакеры сцвярджаюць, што ў іх ёсць уся інфармацыя: пашпартныя даныя, рэйс, нумар аўто/цягніка, памежны пункт і многае іншае.

З дапамогай гэтага зліву іншыя дзяржавы змогуць вылічыць беларускіх сілавікоў, якія выехалі за мяжу па аператыўных заданнях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула