БЕЛ Ł РУС

Польшча закрывае рух праз пункт пропуску «Кузніца» з 9 лістапада

8.11.2021 / 22:57

Nashaniva.com

Польшча закрые памежны пераход «Кузніца» ў сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. У Мінску заявілі, што не бачаць «аб'ектыўных прычын» для такога рашэння.

Памежная служба Польшчы закрые памежны пераход «Кузніца» праз наплыў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, паведамляецца ў Twitter ведамства.

«У сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы з 9 лістапада з 07:00 рух на аўтадарожным пераходзе ў Кузніцы будзе прыпынены», — гаворыцца ў паведамленні.

Падарожнікаў памежная служба папрасіла адпраўляцца на памежныя пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула