БЕЛ Ł РУС

У Шчучыне хлопец скраў 24 мабільнікі — і падарыў знаёмым

9.11.2021 / 12:51

Nashaniva.com

Уначы 7 лістапада ў міліцыю звярнуўся дырэктар магазіна. Ён расказаў аб крадзяжы мабільных тэлефонаў больш чым на 27 тысяч рублёў.

Фота СК

Следчыя высветлілі, крадзеж учыніў 25-гадовы жыхар Шчучыншчыны. Хлопец выкраў тэлефоны розных марак і паспеў усё падарыць сваім сябрам і знаёмым.

Злачынства кваліфікавана як крадзеж у буйным памеры, паведамляе СК.

Хлопец затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула