БЕЛ Ł РУС

Разгляд расследавання пра інцыдэнт з самалётам Ryanair перанеслі на студзень 2022 года

9.11.2021 / 18:17

Nashaniva.com

Рада Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) перанесла на студзень 2022 года разгляд справаздачы аб прымусовай пасадцы ў Беларусі самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair.

Прадстаўнік ICAO патлумачыў Радыё Свабода, што гэта было зроблена праз вялікі аб'ём атрыманай інфармацыі і патрэбу атрымаць дадатковыя тлумачэнні ад беларускай дзяржавы.

Раней чакалася, што высновы расследавання будуць агучаныя ў лістападзе на сесіі Рады ICAO.

Прымусовая пасадка самалёта, на якім ляцелі журналіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, адбылася 23 траўня. Улады Беларусі патлумачылі пасадку паведамленнем пра тое, што на борце самалёта нібыта была бомба. Пасля пасадкі Пратасевіча і Сапегу затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула