БЕЛ Ł РУС

Мінчук пакрыўдзіўся на ўсіх жанчын і ўдарыў дзвюх незнаёмак

9.11.2021 / 21:13

Nashaniva.com

Затрыманы 25-гадовы жыхар сталіцы, які беспадстаўна ўдарыў двух незнаёмак на вуліцы недалёка ад метро «Каменная Горка».

У той дзень малады чалавек у кавярні бавіў час з сяброўкай, але паміж імі адбылася сварка. Пасля хлопец растлумачыў, што пасля размовы пакрыўдзіўся на ўсіх жанчын і вырашыў спагнаць злосць на першай сустрэчнай, ударыўшы дзяўчыну ў жывот. Яе сяброўцы, якая паспяшалася на дапамогу, фігурант патрапіў кулаком у твар. Затым накіраваўся ў бок гіпермаркета, дзе і быў затрыманы міліцыянтамі.

Малады чалавек быў п'яны. У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Мінчанін раней ужо быў судзімы па аналагічным артыкуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула