БЕЛ Ł РУС

У Расіі паведамілі аб стварэнні новай зенітнай ракетнай сістэмы С-550

9.11.2021 / 22:23

Nashaniva.com

У Расіі распрацавалі новую зенітную ракетную сістэму, якая атрымала назву С-550. Міністр абароны Сяргей Шайгу ўпершыню згадаў гэтую сістэму 9 лістапада на селектарнай нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл Расіі ў Маскве.

Шайгу паведаміў, што 1-3 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў серыю сустрэч з кіраўніцтвам Мінабароны і абаронных прадпрыемстваў. «Кіраўнік дзяржавы асаблівы акцэнт зрабіў на важнасці апераджальнага развіцця айчынных сістэм СПА-СРА, паставак ва Узброеныя сілы сістэм С-350, С-500, С-550», — сказаў міністр.

Характарыстыкі сістэмы С-550 невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула