Літоўцы за мінулыя суткі не пусцілі ў краіну 281 нелегала — больш было толькі ў пачатку жніўня
Дзяржаўная памежная служба Літвы паведаміла, што за мінулыя суткі, з поўначы аўторка на сераду, памежнікі з Беларусі не прапусцілі ў Літву ў забароненыя зоны 281 мігранта.
Delfi
Большая колькасць непрынятых за дзень была толькі 4 жніўня — 321 чалавек.
У панядзелак супрацоўнікі Памежнай службы адмовілі 73 мігрантам з Беларусі, 97 — у нядзелю, 98 — у суботу, 126 — у пятніцу, 58 — у чацвер і 87 — у сераду.
Раней літоўскія памежнікі паведамлялі пра вялікую канцэнтрацыю нелегалаў з беларускай боку ў раёне вёскі Кадыш, што ў Гродзенскім раёне.