БЕЛ Ł РУС

Меркель патэлефанавала Пуціну наконт крызісу на беларускай мяжы

10.11.2021 / 13:59

Nashaniva.com

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель патэлефанавала Уладзіміру Пуціну абмеркаваць міграцыйны крызіс на беларускай мяжы.

Пуцін, у сваю чаргу, прапанаваў наладзіць абмеркаванне праблем у прамых кантактах краін ЕС з Мінскам, піша ria.ru. 

Меркель назвала бесчалавечнай і непрымальнай «інструменталізацыю» мігрантаў беларускімі ўладамі і папрасіла Пуціна паўплываць на гэта, дадае ў сваю чаргу нямецкі ўрад.

Ангела Меркель працягвае выконваць абавязкі кіраўніка ўрада да прывядзення да прысягі новага Кабміна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула