БЕЛ Ł РУС

Богу — Богава, а маладафронтаўку здалі міліцыі

27.07.2009 / 10:57

МБ

Каталіцкія дружыннікі затрымалі Насту Палажанку на Сустрэчы каталіцкай моладзі ў Івенцы.

Маладафронтаўку Насту Палажанку затрымалі за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку. Гэта здарылася на малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, што праходзіла на выходных.

Затрымалі яе каталіцкія актывісты‑дружыньнікі. Палажанка раздавала юнакам буклеты «Сьцяг і герб Беларусі».

Па словах дзяўчыны, хлопцы атачылі яе са словамі: «Тут малітоўная сустрэча, а не палітычная акцыя!».

«У буклеце пра палітыку ні слова. Там пра бел‑чырвона‑белы сьцяг Хрыста — нацыянальны сьцяг беларусаў», — абураецца Палажанка. Зь яе словаў, дружыньнікі ведалі, што на сустрэчы прысутнічаюць маладафронтаўцы і мэтанакіравана шукалі іх.

Дружыньнікі здалі Насту Палажанку міліцыянтам, а тыя адвезьлі яе ў райаддзел Івянца. Міліцыянты склалі пратакол выманьня двух дзясяткаў буклетаў і праз паўтары гадзіны адпусьцілі дзяўчыну на свабоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула