БЕЛ Ł РУС

Амбасада Ірака ў Маскве арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі

11.11.2021 / 14:5

Nashaniva.com

Пасольства Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі арганізуе эвакуацыйныя рэйсы для іракскіх грамадзян, якія жадаюць вярнуцца з Беларусі ў Ірак.

Амбасада Ірака ў Маскве апублікавала інфармацыю пра эвакуацыю на некалькіх мовах на сваім сайце.

Усіх, хто хоча выехаць з Беларусі ў Ірак ці патрапіць у спіскі для эвакуацыі, пасольства просіць патэлефанаваць у кансулат Ірака ці звязацца з прадстаўніцтвам гэтай краіны па электроннай пошце.

Тэлефон для сувязі з кансулатам Іраку +79652673377 (WhatsApp); 

e-mail кансулата — cons@iqemb.ru.

Гэтай інфармацыяй таксама падзяліўся ў сваім твітары пасол Ірака ў Расіі і Беларусі Абдул Рахман Хамід Аль Хусейні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула