БЕЛ Ł РУС

У Польшчы перакуліўся аўтобус з украінскімі турыстамі

27.07.2009 / 11:13

Nashaniva.com

На трасе Кракаў — Хшанув на поўдні Польшчы перакуліўся пасажырскі аўтобус з 47 грамадзянамі Украіны.

У выніку ДТЗ пацярпелі дзевяць турыстаў, што ехалі з Львова ў Нямеччыну. Яны шпіталізаваныя, і іх жыццю нічога не пагражае.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтобус выехаў на ўзбочыну і перакуліўся.

gazeta.ua

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула