БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі затрымалі пяць нелегальных мігрантаў з Беларусі

11.11.2021 / 16:25

Nashaniva.com

Па словах міністра ўнутраных спраў Эстоніі Крысціяна Яані, эстонская паліцыя затрымала пяць нелегальных мігрантаў, якія трапілі на тэрыторыю ЕС праз Беларусь, паведамляе ERR News.

На фота літоўска-беларуская мяжа. Erik Peinar

Міністр заявіў, што самая вялікая рызыка ў тым, што Эстонія стане транзітным каналам для нелегальных мігрантаў у паўночныя краіны. «На шчасце, такі сцэнар пакуль не рэалізаваўся», — дадаў Яані.

Паводле яго, дваіх з пяці затрыманых у Эстоніі мігрантаў з Беларусі ўжо адправілі назад у краіну паходжання — Ірак, яны вырашылі вярнуцца добраахвотна. Яшчэ аднаго адправяць у чацвер. Судовая вытворчасць адносна яшчэ двух мігрантаў пакуль не завершана.

Крысціян Яані адзначыў, што ўвага паліцыі засяроджаная на ўнутраных межах, асабліва ў пасажырскім порце Таліна, паколькі можна меркаваць, што мэта мігрантаў — пранікнуць у паўночныя краіны. «Але мы дзейнічаем і на паўднёвай мяжы. Пакуль на эстонска-расійскай мяжы ніякіх змен не назіралася», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула