БЕЛ Ł РУС

Мінчук падпальваў кантэйнеры ад абурэння, што людзі не сартуюць смецце

11.11.2021 / 17:1

Nashaniva.com

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага жыхара Мінска, якому інкрымінавана знішчэнне чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам, паведамляе прэс-служба ведамства.

Згодна з матэрыяламі справы, мужчына падпаліў 15 смеццевых кантэйнераў, з-за чаго агнём таксама быў пашкоджаны аўтамабіль каля месца пажару. Агульная сума шкоды склала 6,7 тысячы рублёў.

Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Па начах на смеццевых пляцоўках ён займаўся зборам другаснай сыравіны і бутэлек, а падпалы кантэйнераў здзейсніў, паколькі быў абураны, што людзі не займаліся раздзельным зборам смецця.

Зробленае кваліфікавалі па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пакінуў без змены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула