БЕЛ Ł РУС

Міхаіл Саакашвілі спыніў галадоўку ў турме

11.11.2021 / 17:41

Nashaniva.com

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які быў затрыманы грузінскімі ўладамі пасля вяртання ў краіну, абвясціў аб заканчэнні галадоўкі. Пра гэта паведаміў яго адвакат, перадае тэлеканал «Руставі 2».

Паводле яго слоў, былы кіраўнік дзяржавы ўлічыў заклікі Еўрапейскага суда па правах чалавека і ў выніку прыняў рашэнне аб завяршэнні галадоўкі.

Раніцай 11 лістапада міністр юстыцыі Грузіі Раці Брэгадзе паведаміў, што ЕСПЧ адмовіў Саакашвілі ў пераводзе з турэмнага шпіталя ў прыватную клініку і запатрабаваў ад яго спыніць галадоўку.

Былы прэзідэнт Грузіі пачаў галадоўку 2 кастрычніка, на наступны дзень пасля затрымання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула