БЕЛ Ł РУС

Turkish Airlines перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена

11.11.2021 / 22:58

Nashaniva.com

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines на фоне міграцыйнага крызісу перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, паведаміў прадстаўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумох. 

«Turkish Airlines пацвердзіла, што больш не будзе прымаць на борт самалётаў да Мінска грамадзян Ірака, Сірыі і Емена за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў», — напісаў Кумох у твітары. 

На фоне міграцыйнага крызісу Еўрасаюз пачаў абмяркоўваць магчымасць уводу санкцыі супраць авіякампаній, якія перавозяць у Мінск мігрантаў. Як паведамілі крыніцы Bloomberg, пад абмежаванні могуць патрапіць расейскі «Аэрафлот» і Turkish Airlines.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула