БЕЛ Ł РУС

У гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі яго мама пакінула шчымлівы допіс пра сына і апублікавала дзіцячыя фота

12.11.2021 / 08:09

Nashaniva.com

У гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі яго мама Алена пакінула шчымлівы допіс пра сына і апублікавала яго дзіцячыя фота

«Я ўдзячная Сусвету за сына. Сумленнага, адважнага, высакароднага, сапраўднага абаронцу і грамадзяніна сваёй краіны. За тое, што ты выбраў менавіта мяне быць тваёй мамай.

Для мяне гэта вялікі гонар.

І хай твой жыццёвы шлях у зямным свеце апынуўся нядоўгім, ён быў яркім, насычаным і пакінуў свой след у сэрцах многіх людзей, такіх жа сумленных, смелых і высакародных.

Спі спакойна і чакай нас доўга. А я зраблю ўсё, каб праўда перамагла».

«Яны павінны думаць, як глядзець людзям у вочы». Год без Рамана Бандарэнкі — як яго сям'я перажыла гэтыя месяцы?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула