БЕЛ Ł РУС

Для атрымання іспанскай візы спатрэбіцца паўторная біяметрыя

12.11.2021 / 15:29

Nashaniva.com

Іспанскі візавы цэнтр у Беларусі паведаміў пра змены ў працэдуры падачы дакументаў на візу.

Цяпер кожны заяўнік старэйшы за 12 гадоў, што падае заяву на візу, абавязаны асабіста даць біяметрычныя даныя ў іспанскім візавым цэнтры, незалежна ад перыяду раней прадстаўленых біяметрычных звестак, піша tio.by.

Выключэнне складаюць заявы для непаўналетніх дзяцей да 12 гадоў.

Новаўвядзенні былі прынятыя з той прычыны, што краіны Шэнгенскай зоны з-за дзейных абмежаванняў на перасячэнне межаў цяпер не карыстаюцца агульнай сістэмай VIS, а фармуюць ўласныя біяметрычныя базы.

Свае асобныя электронныя базы біяметрычных даных ёсць у Італіі і Францыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула