У МЗС Ірака заявілі аб спыненні прамых авіязносін з Беларуссю
12.11.2021 / 20:28
Ірак прыпыняе прамыя авіязносіны з Беларуссю і адклікае ліцэнзію ганаровага консула Беларусі ў Багдадзе ў сувязі з сітуацыяй з нелегальнымі мігрантамі, заявіў «РИА Новости» афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірака Ахмад ас-Сахаф.
«Ірак прыпыніў прамыя авіярэйсы ў Беларусь», — заявіў ас-Сахаф агенцтву.
«МЗС адклікала дазвол на працу ганаровага консула Беларусі ў Багдадзе. Гэты крок дазволіць абараніць іракцаў ад пападання ў сетцы нелегальнай міграцыі праз Беларусь і Польшчу», — паведаміў спікер.
Ён адзначыў, што пасольствы Ірака ў Маскве і Варшаве каардынуюць намаганні па вяртанні ў Ірак грамадзян краіны, якія жадаюць зрабіць гэта добраахвотна.