БЕЛ Ł РУС

Financial Times распавяла, хто можа патрапіць пад санкцыі

13.11.2021 / 10:16

Nashaniva.com

Mінскі аэрапорт, гатэль «Мінск», сірыйская авіякампанія Cham Wings, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу, могуць трапіць пад новыя санкцыі. Пра гэта са спасылкай на Financial Times паведаміла Еўрарадыё.

Ужо ў панядзелак кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць новы пакет санкцый. Пасля кансультацый будзе сфарміраваны канчатковы спіс.

Дарэчы, загрузка гасцініц беларускай сталіцы па выніках студзеня-кастрычніка 2021 года склала 37%. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзровень загрузкі вырас на 11 п. п.

Па выніках дзевяці месяцаў 53% замежных пастаяльцаў мінскіх гасцініц прыйшлося на долю грамадзян РФ, 11% — Ірака, па 3% — Кітая, Украіны, Узбекістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула