БЕЛ Ł РУС

Польскі салдат загінуў на беларускай мяжы. Прычынай называецца няшчасны выпадак

13.11.2021 / 23:19

Nashaniva.com

Польскі вайсковец загінуў ля межаў з Беларуссю, паведамляецца ў Твітары дывізіі, дзе ён служыў. Быў выпадковы стрэл са службовай зброі.

«Па папярэдніх звестках, быў здзейснены стрэл са службовай зброі, у выніку якога загінуў салдат. Да інцыдэнту не датычныя ніякія трэція асобы», — гаворыцца ў заяве камандзіра 17-й Велікапольскай механізаванай брыгады.

Вайсковец прыбыў на мяжу тыдзень таму і з мігрантамі кантактаў ня меў.

Два расійскія дэсантнікі загінулі падчас высадкі на палігон пад Гроднам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула